Прысуд Дашкевічу і Лобаву: каментары Рымашэўскага і Шэіна
Сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Аляксей Шэін у інтэрвію прэс-службе БХД пракаментавалі жорсткі і несправядлівы прысуд маладафронтаўцам Зьміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі, які сам зьяўляецца абвінавачаным па справе аб так званых масавых беспарадках, наступным чынам пракаментаваў гэты прысуд: “Гэта беззаконьне! Выносячы такія бязглуздыя і бяздоказна жортскія прысуды, улады ставяць пад пагрозу незалежнасьць Беларусі. Хіба ім незразумела, што такія прысуды выклікаць санкцыі міжнароднай супольнасьці, страту эканамічных і палітычных стасункаў з іншымі краінам сьвету, а гэта – ёсьць рызыка страты незалежнасьці краіны.”
Аляксей Шэін, які ўсе тры дні асабіста прысутнічаў на працэсе, зазначыў: “Хуткасьць і абсалютная бяздоказнасць абвінавачваньня Дашкевіча і Лобава ў гэтым працэсе для ўсіх, у тым ліку для міжнародай супольнасьці, відавочна паказвае на яго выключна палітычную матывацыю. Тое, што гэтую правакацыю з мэтай іх арышту арганізавалі напярэдадні дня выбараў, сьведчыць аб тым, што рашэньне аб гвалтоўным сцэнары і масавых рэпрэсіях беларускія улады прынялі яшчэ да дня выбараў, а не ўвечары 19 сьнежня.”