Дзень Волі ў Мастах пад пільнай увагай міліцыі

25 сакавіка 2011 11:26  |  Навіны

Напярэдадні свята 25-га сакавіка супрацоўнікі міліцыі наведалі мастоўскіх актыстаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Змітра Кухлея і Ўладзіміра Шчэкарэвіча. Супрацоўнікі міліцыі прыходзілі да Ўладзіміра Шчэкарэвіча двойчы: 23 і 24 сакавіка.

 

Міліцыянты наведалі заснавальнікаў БХД у іх кватэрах з мэтай пагутарыць наконт Дня Волі. Іх цікавіла, ці плануюць Зміцер Кухлей і Ўладзімір Шчэкарэвіч прыехаць на святкаванне Дня Волі ў Менск. Актывісты адмовіліся ад размовы з прадастаўнікамі РАУС, якія не мелі пры сабе ніякіх афіцыйных папер для правядзенне гутаркі.

 

Зміцер Кухлей: “Супрацоўніца міліцыі, якая спрабавала высветліць мае планы на Дзень Волі, паводзіла сябе карэктна і мне шчыра шкада, што нашу міліцыю ўвесь час спрабуюць уцягнуць у палітычныя гульні. Я ведаю, што ў нашай міліцыі і так не хапае чалавечых рэсурсаў і часу на сваю непасрэдную праваахоўную дзейнасць, а яны яшчэ вымушаны займацца і палітычным пераследам. А гэта толькі шкодзіць падтрыманню грамадскай бяспекі і стабільнасці беларускай дзяржавы.”

Болей навін