Урачыстая сустрэча-канцэрт менскага БХД, прысьвечаная Дню Волі (Фота)
У чацьвер 24 сакавіка прайшло урачыстае паседжаньне-канцэрт менскага аркамітэту БХД з нагоды Дня Волі – абвяшчэньня 25 сакавіка 1918 года незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сабраных павіншавалі сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі, а таксама выступілі творчыя сябры і прыхільнікі Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, паэты і барды Галіна Каржанеўская, Тацяна Беланогая, Алесь Сьпіцын, Марыя Новікава, Юлія Фралова і Андрэй Бананаў.
Таксама сябры і прыхільнікі БХД паглядзелі разам дакументальны фільм Юрыя Хашчавацкага і Уладзіміра Арлова “Дзень Волі”, зняты на замову тэлеканала “Белсат”.
Па пытаньнях далучэньня да менскай суполкі аргкамітэту БХД і ўдзелу ў сустрэчах можна кантактаваць па тэл. 8-033-66-10-385 (Ірына).