Гарадзенскага каардынатара БХД участковы падвозіць на рынак, каб ня зьбег на Дзень Волі
Прэс-службе БХД Баўсюк распавёў: ” Учора прыехаў участковы, які прыязжаў раней, каб папярэдзіць, што нельга ехаць на Дзень Волі. Ён сказаў, што са мной хочуць паразмаўляць яшчэ нейкія “таварышчы”. Прывезьлі ў абласны гарадзенскі КДБ. Праз гадзіну чаканьня там ўручылі позву на сёньня, 25 сакавіка на 16-00.
А сёньня з самай раніцы ўчастковы дзяжурыць ля хаты. Я сказаў, што мне трэба на рынак, дык ён падвез мяне туды. Пільнуе, каб нікуды ня зьехаў, і патрапіў на 4 гадзіны, куды выклікалі. Чую, як ён па рацыі справаздачыцца перыядычна, што я на месцы.”
Нагадаем, раней супрацоўнікі міліцыі ўжо наведаліся да Баўсюка дахаты і папярэджвалі, каб ня ехаў на Дзень Волі, бо інакш будуць праблемы.