Слонім: Кучынскага схапілі ў паліклініцы

25 сакавіка 2011 16:15  |  Навіны

У Слоніме затрыманы намеснік кіраўніка мясцовай філіі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Барыс Кучынскі. Увечары ў горадзе павінна было адбыцца святочнае мерапрыемства. Актывіста схапілі ў паліклініцы двое невядомых у цывільным і цяпер вязуць у міліцэйскі пастарунак.

 

З машыны актывіст паспеў патэлефанаваць адказнаму сакратару БХД Дзянісу Садоўскаму:

– Барыс Кучынскі – адзін з нашых каардынатараў у Слоніме. Ён здолеў патэлефанаваць з машыны супрацоўнікаў міліцыі, дзе ён знаходзіўся пасля свайго затрымання падчас наведвання паліклінікі. У паліклініцы да яго падышлі два супрацоўнікі ў цывільным і папрасілі пайсці з імі без ніякіх тлумачэння. Яго вязуць у невядомым накірунку, не тлумачачы прычыны яго затрымання.

Болей навін