Пад’езд Таісіі Кабанчук у Бабруйску расьпісалі абразьлівымі графіці (Фота)

25 сакавіка 2011 16:24  |  Навіны

Магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук з Бабруйску паведаміла прэс-службе БХД, што сёньня зраніцы невядомыя расьпісалі яе дзьверы і пад’езд абразьлівымі графіці. 

“Пачула званок у дамафон, затым пах фарбы на калідоры. Паглядзела ў вочка, можа суседзі фарбуюць нешта. У калідоры гарэла сьвятло. Аказваецца, гэта нейкія невядомыя стаялі ды пісалі, дык сьвятло ўключылася. Выходжу сьмецьце выносіць: уся пляцоўка расьпісаная абразьлівымі надпісамі. Выклікала ўчастковага для разьбіральніцтва”, – распавяла Кабанчук.

На саміх дзьвярах кватэры чырвонай фарбай напісана “БХД”, побач на сьцяне – абразьлівае графіці, пад якім стаіць подіс “МФ” і налепка Маладога фронту. Безумоўна, самі маладафронтаўцы ня маюць да гэтага дачыненьня. Гэтая правакацыя, відавочна, накіраваная супраць як аргкамітэту БХД, так і Маладога Фронту, магчыма, з мэтай пасварыць і падставіць кагосьці зь сябраў абодвух апазіцыйных абяднаньняў.

Болей навін