БХД віншуе з Днём Волі

25 сакавіка 2011 18:49  |  Галоўныя навіны

Аргкамітэт Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі віншуе сябраў і прыхільнікаў ды ўсіх беларусаў з Днём Волі. 25 сакавіка 1918 году была абвешчаная незалежнасьць першай у найноўшай гісторыі беларускай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі. Гісторыкі сьведчаць, што менавіта стварэньне БНР дало штуршок да ўтварэньня асобнай беларускай рэспублікі ў складзе Савецкага Саюзу, а затым незалежнай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь.

Дзякуючы людзям, якія абвяшчалі і абаранялі БНР, загінулі за яе ў сталінскіх лагерах, мы маем сёньня Беларусь, сваю мову, культуру і гісторыю. Мы заклікаем усіх людзей далучацца да сёньняшняга сьвяткаваньня, распавядаць пра значнасьць гэтага Сьвята ўсім беларусам, ладзіць ва ўсіх гарадах сьвяточныя імпрэзы.

Зычым у гэты цяжкі час мужнасьці, веры, любові і надзеі, і быць годнымі нашчадкамі айцоў-заснавальнікаў БНР!

 

Менскія сябры аргкамітэту БХД сёньня ўвечары пасьля 18-30 зьбіраюцца ўшанаваць усіх незалежнікаў пачатку 20 стагодзьдзя ўскладаньнем кветак да помінку нашага славутага паэта Янкі Купалы, а ў 20-00 далучыцца да штодзённай малітвы за палітвязьняў і штопятнічнай малітвы за Беларусь ля Чырвонага касьцёла. Далучайцеся! 

Болей навін