Cябры БХД усклалі кветкі да дому, дзе была абвечашаная БНР, і памаліліся ля Чырвонага касьцёла (Фота)

26 сакавіка 2011 02:01  |  Навіны

У сувязі з тым, што міліцыя заблакавала ўваход у сквер Янкі Купалы, дзе павінна было адбыцца ўскладаньне кветак, прысьвечанае Дню Волі, некаторыя з сябраў аргкамітэту БХД разам зь сустаршынём БХД Віталём Рымашэўскі вырашылі ўскласьці кветкі да дома №9 па вул. Валадарскага, дзе ўранку 25 сакавіка 1918 была прынятая 3-я ўстаўная грамата рады Беларускай Народнай Рэспублікі, што абвяшчала незалежнасьць Беларусі.

Дарэчы гэты дом знаходзіцца зусім побач з СІЗА на гэтай жа вуліцы, вядомым як Валадарка, і ў некалькіх дзясятках крокаў ад СІЗА КДБ – сумнавядомай Амерыканкі. І на Валадарцы, і ў Амерыканцы зараз утрымліваюцца беларускія палітвязьні.

Напачатку сябры аргкамітэту БХД разам зь іншымі дэмакратычнымі актывістамі прыйшлі з кветкамі да скверу Янкі Купалы, але ўваход быў ачэплены міліцыянтамі з прычыны быццам бы пошуку там выбухоўкі. Тады некаторыя сябры БХД вырашылі ўскласьці кветкі да гістарычнага будынку, непасрэдна зьвязанага з абвяшчэньнем незалежнасьці БНР. 

А пасьля сябры БХД пайшлі да Чырвонага касьцёла, каб супольна памаліцца за палітвязьняў і нашую шматпакутную краіну, каб надыйшоў для нас усіх сапраўдны Дзень Волі. Каля васьмі гадзінаў вечара да іх далучылася рэкордная колькасьць чалавек за за ўвесь час трываваньня гэтых штодзённых малітоўных акцыяў, пачынаючы з 19 студзеня – ля Чырвонага касьцёла сабраліся каля 50 чалавек. Але адначасова ля касьцёла зьявілася і такая ж рэкордная колькасьць супрацоўнікаў у цывільным, у тым ліку некалькі відэааператараў.

Напрацягу ўсяго дня 25 сакавіка адбываліся шматлікія затрыманьні актвістаў, сярод сябраў аргкамітэту БХД таксама былі затрыманыя ня менш за 7 чалавек. Акрамя рэгіянальных сябраў БХД Тацьцяны Севярынец ў Віцебску і Барыса Кучынскага ў Слоніме, як мінімум 5 сябраў аргкамітэту былі затрыманыя непасрэдна ў Менску. Ганну Шапуцьку, Тацяну Кім і Ірыну Губскую забралі ў раёне рэдакцыі “Вячэні Мінск” калі 17-45 і адвезьлі ў Цэнтральны РАУС. А Сяргея Анянкова і Юрася Пляшкова затрымалі літаральна за 10 метраў да Чырвонага касьцёла каля 20-00 за тое, што Анянкоў меў пры сабе складзены тронак ад сьцяга, і адвезьлі ў Маскоўскі РАУС Менска. Там тронак і сам бел-чырвона-белы сьцяг, які быў у заплечніку, сканфіскавалі і склалі пратакол. Усе, акрамя заяўніцы акцыі Ірыны Губскай, былі адпушчаныя, а Губскую, відаць, будуць судзіць ужо ў панядзелак.

Болей навін