Cевярынцу зрабілі падарунак да 25 сакавіка: нарэшце пусьцілі да яго адваката

26 сакавіка 2011 18:01  |  Галоўныя навіны

 

25 сакавіка са зьняволеным лідэрам БХД Паўлам Севярынцам нарэшце змог сустрэцца ягоны новы адвакат Вадзім Мушынскі. Такім чынам КДБ зрабіла яму падарунак да Дня Волі.

Для палітвязьня гэта другая сустрэча з адвакатам за час зьняволення: 29 сьнежня з Паўлам Севярынцам сустракаўся Павал Сапелка, пазней адхілены ад адвакацкай дзейнасьці.

 

Тацяна Севярынец, маці зьняволенага палітыка, пакуль не распавядае падрабязнасьцяў:

 

“Адвакат сказаў, што Павал здаровы і добра выглядае! Для мяне гэта – галоўнае, бо я ня бачылася з сынам ад 19 сьнежня! Такі вось атрымаўся нам падарунак да Дня Волі!”

 

Спадарыня Тацяна паведамілі таксама, што 25 сакавіка атрымала ліст падтрымкі з Братыславы, адрасаваны ўсёй сям’і палітвязьня. Аўтар ліста Мікулаш Дзурында, міністар замежных справаў Славакіі, выказаў падтрымку Паўлу Севярынцу і ягоным бацькам, а таксама даслаў фотаздымак з акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая адбылася ў Братыславе 2 сакавіка і на якой прысутнічаў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.

Болей навін