Дземідзенку далі 15 сутак

28 сакавіка 2011 16:06  |  Навіны

Аднаму зь лідэраў «Маладога фронту» і сябру БХД Міколу Дземідзенку Савецкі райсуд Менску даў 15 сутак адміністрацыйнага арышту за паўторны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

 

Яго абвінавацілі у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства паўторна цягам аднаго году (частка 3 арт. 23.34 КаАП РБ). Суддзя – Іна Ляўкова. Сведкі на суд не з’явіліся.

 

Актывіста затрымалі 25 сакавіка, як толькі ён выйшаў з падземнага пераходу станцыі мэтро «Плошча Якуба Коласа».

Болей навін