Палітжаўнера Андруся Цянюту сустрэлі з войска
Сёньня ў Гомелі сябры БХД і “Маладога Фронту” сустрэлі з войска палітжаўнера Андруся Цянюту. Пра гэта паведаміў прэс-службе БХД гомельскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Юрась Клімовіч. Паводле яго словаў, каля паловы на 12-ю яны ўрачыста сустрэлі Цянюту на аўтавакзале. Андрусь Цянюта вярнуўся дахаты зь Віцебску, дзе служыў у паветрана-дэсантных войсках.
Нагадаем, што сябра аргкамітэту БХД і актывіст “Маладога Фронту” Андрусь Цянюта быў прызваны ў войска незаконна, па так званым палітычным прызыве. Медыкі прызналі яго непрыдатным да вайсковай службы з прычыны плоскаступнёвасці і скаліёзу 2 ступені. Аднак ваенкамат перанакіраваў моладзевага актывіста на новае абследаванне і ўсёткі накіраваў на вайсковую службу.