Абразьлівыя надпісы ля кватэры Таісіі Кабанчук “зьніклі”

29 сакавіка 2011 09:44  |  Навіны

Магілёўская абласная каардынатарка БХД Таісія Кабанчук паведаміла, што абразьлівыя графіці, якімі невядомыя зраніцы 25 сакавіка расьпісалі дзьверы і пад’езд яе кватэры ў Бабруйску, “зьніклі” ўвечары таго ж дня такім жа тамнічым чынам, як і зьявіліся. Таісія Карпаўна некалькі гадзінаў у гэты сьвяточны дзень адсутнічала дома, а вярнуўшыся, убачыла, што напдпісы на сьцяне і дзьвярах акуратна замазаныя блакітнай фарбай.

 

Міліцыя пакуль не разабралася, хто і навошта пакінуў на сьценах ля кватэры Таісіі Кабанчук абразьлівыя і правакацыйныя надпісы, і наўрадці будзе разьбірацца: “Ня думаю, што міліцыянты будуць надта сьпяшацца, каб даць адказ на маю заяву. А ў самім адказе будзе, хутчэй за ўсё, стандартная адпіска”, – мяркуе Таісія Кабанчук.

 

Бабруйская актывістка распавяла, што абразлівыя надпісы “зніклі” ўвечары 25-га сакавіка. Яе некалькі гадзін не было дома, а па вяртанні Кабанчук убачыла, што напдпісы на сцяне і дзвярах акуратна зафарбаваныя блакітнай фарбай.

 

Нагадаем, зраніцы 25 сакавіка невядомыя расьпісалі дзьверы і пад’езд Таісіі Кабанчук абразьлівымі графіці. На саміх дзьвярах кватэры чырвонай фарбай напісана “БХД”, побач на сьцяне – абразьлівае графіці, пад якім стаіць подіс “МФ” і налепка Маладога фронту. Вядома, самі маладафронтаўцы ня маюць да гэтага дачыненьня. Каму была патрэбная гэтая правакацыя, накіраваная як супраць аргкамітэту БХД, так і Маладога Фронту, невядома.

Болей навін