Яўгену Васьковічу не далі сустрэцца са сьвятаром

29 сакавіка 2011 19:23  |  Палітыка

Бабруйскаму актывісту аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Яўгену Васьковічу, які ад 17 студзеня знаходзіцца пад арыштам, не далі сустрэцца са сьвятаром. Пра гэта паведаміла каардынатарка БХД па Магілёўскай вобласьці Таісія Кабанчук.

 

Паводле яе словаў, пробашч мясцовай каталіцкай парафіі Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі Юры Быкаў, даведаўшыся ад вернікаў пра арышт Яўгена Васьковіча, накіраваўся з уласнай ініцыятывы ў СІЗА, каб сустрэцца з хлопцам, але яму ў гэтым адмовілі.

 

Таісія Кабанчук таксама распавяла, што ў вечары 24 сакавіка такія самыя абразьлівыя надпісы як і ў яе ў пад’езьдзе зьявіліся на цагляным плоце прыватнага дому яе малодшага сына Паўла. Спробы адмыць надпісы 25 сакавіка ні да чаго не прывялі.

 

“На пытаньне міліцыянта, хто б гэта мог зрабіць, я адказала, што гэта зрабілі тыя, хто кожны год аддае загады лавіць дэмакратычных актывістаў і рэгіянальных кіраўнікоў напярэдадні 25 сакавіка. Такого, як у гэтым годзе ў нас яшчэ ніколі не было, супраць кожнага кіраўніка была ўчынена нейкая правакацыя: камусьці парэзалі колы, камусьці паставілі незаплянаваны іспыт, кагосьці пратрымалі ў пастарунку, нам – размалявалі сьцены”, – адзначыла рэгіянальная кіраўніца БХД.

 

Нагадаем, зраніцы 25 сакавіка невядомыя расьпісалі дзьверы і пад’езд Таісіі Кабанчу кабразьлівымі графіці. На саміх дзьвярах кватэры чырвонай фарбай напісана “БХД”, побач на сьцяне – абразьлівае графіці, пад якім стаіць подіс “МФ” і налепка Маладога фронту. Вядома, самі маладафронтаўцы ня маюць да гэтага дачыненьня. Увечары таго ж дня  абразьлівыя графіці “зьніклі” такім жа тамнічым чынам, як і зьявіліся. Таісія Карпаўна некалькі гадзінаў у гэты сьвяточны дзень адсутнічала дома, а вярнуўшыся, убачыла, што напдпісы на сьцяне і дзьвярах акуратна замазаныя блакітнай фарбай.

Болей навін