ЗЗ міліцыянты ці малітва за Беларусь ля Чырвонага касьцёла (Фота)

30 сакавіка 2011 15:06  |  Грамадства

Кожны  дзень каля  Чырвонага  касцёла ў 20.00 адбываецца малітва  за  Беларусь і за палітвязьняў. Акрамя малітоўнікаў штодня на малітву збіраюцца людзі ў чорным – міліцыянты і супрацоўнікі спецслужбаў. Гуртарку касцельных парафіянаў на гэты конт пачула і запісала паэтка і бард, арганістка чырвонага касцёла Марыя Новікава.

Пані  Івона  з  крыжам

Ад “Юзафа  Святога”  вяртаецца.

У  міністранта  пытаецца:

–Айвохці  мне! У  касцельным  двары —

Міліцыянты.  Аж  трыццаць  тры.

Зірнула  вакол –

Ахоўваюць,  мабыць,  касцёл?

Ля  сметніцы (у двары) –

Міліцыянты  тры.

Ля  брамы,  пры  ліхтары –

Міліцыянты  тры.

На  гаражы  ўгары –

Міліцыянты  тры.

На  ветраным  віры  на  клумбе –

У ружах  – тры.

Тры па тры – галерэю цагляную

Спінамі  грэюць.

Адзін — ля  помніка,  за кустом,

За  цмокавым  назірае  хвастом,

Там, дзе ля ног Арханёла

Свечак запаленых кола.

Яшчэ з  дзясятак (халодна ж – рацыю  маюць)

У  аўтазаку  чуваюць.

І  ў капітана рацыя.

Такая  вось адарацыя…

Ёй кажа Андрусь:

Чакаюць малітвы за Беларусь!

Заўвагі:

 “Юзаф  Святы” – касьцёл Святога Язэпа на плошчы Свабоды, за вяртанне якога вернікам штодня моляцца хрысціяне
Адарацыя –  касцельная малітва пры выстаўленым Найсвяцейшым Сакраманце.

Болей навін