БХД падтрымлівае ПБНФ у змаганьні за офіс
Аргкамітэт па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” падтрымлівае Партыю БНФ і ГА “БНФ “Адраджэньне” у іх змаганьні з уладамі за памяшканьне, у якім месьціцца іх офіс. Мы лічым дзеяньні менскіх гарадзкіх уладаў незаконнымі, бо яны выкліканы імкненьнем узмацніць ціск на беларускае грамадзтва і дэмакратычныя сілы пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 года.
Напрацягу 20-і гадоў офіс БНФ быў ня проста месцам знаходжаньня партыі, але перадусім адным з галоўных цэнтраў беларускай культуры і вольнага духу. Сёньня ўлады, карыстаючыся надуманымі прычынамі, спрабуюць цалкам беспадстаўна і незаконна пазбавіць беларусаў гэтага месца, змушаючы пакінуць памяшканьне пасьля 31 сакавіка.
Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя выступае супраць гэтага і поўнасьцю падтрымлівае Беларускі народны фронт у яго барацьбе.
Жыве Беларусь!
Жыве з Богам!