Папрашу я любові… (Верш)

01 красавіка 2011 11:47  |  Навіны

Ва ўсе часы годна перажыць жыццёвыя цяжкасці людзям дапамагала не толькі малітва да Бога, але і творчасць. А асабліва натхняе спалучэньне: малітоўныя вершы ды сьпевы-малітвы. Па прапанове вядомай беларускай паэткі Галіны Каржанеўскай на нашым сайце мы друкем такія натхняльныя вершы нашых сяброў і прыхільнікаў. Сёння да вашай увагі верш полацкай паэткі Галіны Загурскай.

 

ПАПРАШУ Я ЛЮБОВІ…

Не хачу пераносіць благога

Я ў дзень новы з таго дня, што быў.

І прашу я любові у Бога

Для усіх, хто так мала любіў.

Для сябе папрашу прабачэння

Ў тых, каго палюбіць не змагла.

Нам нябёсы пашлюць суцяшэнне –

Ачышчальныя промні святла.

І надвор’е з настроем у змове:

Змрок сышоў, светлы ранак такі…

Папрашу я для ўсіх нас любові

Не на дзень, не на год – на вякі.

 

Галіна Загурская

Болей навін