127 сябраў і прыхільнікаў БХД паручыліся за Паўла Севярынца (Фота)

04 красавіка 2011 14:58  |  Навіны

У панядзелак, 4 красавіка, менскія сябры аргкамітэту БХД адправілі з Галоўпаштамту ў пракуратуру горада Менска 127 хадайніцтваў за зьмену меры стрыманьня лідэра БХД Паўла Севярынца, зьняволенага ў СІЗА КДБ. У хадайніцтвах сябры і прыхільнікі БХД просяць зьмяніць ў меру стрыманьня на падпіску аб ня выезьдзе і паручаюцца, што Павал Севярынец не схаваецца ад сьледства.

У інтэрвію прэс-службе БХД менская каардынатарка аргкамітэту Ірына Логвін распавяла: “У сувязі з апошнімі падзеямі ўцёкаў за мяжу экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча і журналісткі Натальлі Радзінай, якія былі выпушчаныя пад падпіску аб нявыезьдзе, мы  асабіста хадайнічаем за Паўла Севярынца, бо ўпэўненыя, што Павал нікуды не зьбяжыць, а як шчыры хрысьціянін, мужны і духоўна моцны чалавек возьме свой пакутніцкі крыж, каб дамагчыся вызваленьня ня толькі асабістага, але і ўсёй Беларусі.

Паколькі мы ня можам дамагчыся, каб да Паўла пусьцілі сьвятара, мы спадзяемся, што яго выпусьцяць да суда, каб Павал сам змог прыйсьці ў царкву, спавядацца, удзельнічаць у літургіі і прыняць Сьвятое Прычасьце. Спадзяемся таксама, што Павал пасьпее адсьвяткаваць перад судом разам з намі Вялікдзень, найвялікшае сьвята Уваскрасеньня Госпада нашага Ісуса Хрыста”.

Болей навін