Яўгена Васьковіча хочуць пасадзіць на 12 гадоў

05 красавіка 2011 14:46  |  Палітыка

Бабруйскага актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Яўгена Васьковіча могуць пазбавіць волі на тэрміна ад 7 да 12 гадоў. Пра гэта ён паведаміў у сваіх лістах.

 

Зь яго словаў 24 сакавіка да яго прыходзіў сьледчы. Яўген Васьковіч тады падпісаў дакумэнты аб закрыцьці ў дачыненьні да яго справы па частцы 3 арт. 339 КК Беларусі (асабліва зламыснае хуліганства), але абвінавачваньне перакваліфікавалі на частку 2 гэтага артыкула (зламыснае хуліганства), а таксама далучылі да гэтага абвінавачваньне па частцы 3 арт. 218 КК РБ (наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджньне маёмасьці групай асобаў).

 

Як распавёў Яўген Васьковіч, КДБ ацаніла кошт магчымых стратаў у выпадку, калі б будынак бабруйскага КДБ згарэў у выніку кіданьня ў яго бутэлек з запальваючай сумесьсью. На іх меркаваньне сума стратаў склала б 1 959 491 411 рублёў. Але паколькі будынак не згарэў, то Яўгена Васьковіча выінавацяць у пашкоджаньні на суму 253 636 рублёў.

 

шчэ магілёўскі “бясплатны” адвакат запатрабавала, каб ёй заплацілі за тыя гадзіны, што яна да мяне прыходзіла… Дарэчы, у мяне ўжо памяняўся трэці адвакат, які нічога не робіць: нейкая маладзіца сядзела моўчкі на закрыцці справы і думала толькі аб тым, каб пахутчэй збегчы дадому…  Адваката я ў вас спытваў толькі для таго, каб вы дакладна ведалі, што адбываецца. Ведаю, што ўсё адно яны засудзяць мяне”, – паведамляецца ў лісце.

 

Адзначыў у сваіх лістах Яўген Васьковіч і працу  “бясплатных” адвакатаў, якія “нічога ня робяць”, але патрабуюць аплаты за гадзіны візітаў. Па яго словах, адна”нейкая маладзіца… думала толькі, як хутчэй зьбегчы дадому”. Таму адваката Васьковіча просіць толькі для таго, каб хоць неяк паведамляць, што адбываецца. “Ведаю, што ўсё адно яны засудзяць мяне”, – піша ён.

 

 Паведаміў хлопец таксама, што чуў пра БТшны фільм, дзе праз сувязь з анархістамі яго назвалі анархістам замест нацыяналіста.

 

Яўген Васьковчі мяркуе што следчы Гацян, які займаецца яго справай, настроены на тое, каб “далі як мага болей”. А таксама піша, што суд, хутчэй за ўсё, адбудзецца ўжо ў красавіку.

 

“А маім сябрукам (Арцём Пракапенка і Павел Сырамолатаў)  “свеціць” тое ж самае, што і мне. Яны гэтаксама праходзяць па гэтым артыкуле. Тая толькі розніца, што да мяне хочуць прымяніць яшчэ і палітычны артыкул – за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, – піша Яўген Васьковіч.

 

Пішучы пра сваё знаходжаньне ў СІЗА, Яўген Васьковіч адзначыў, што ў турме яго ніхто ня крыўдзіць. Увогуле, зь яго словаў, калі паводзіць сябе годна, ня красьці, не задзірацца, не “стукаць” на іншых, а падтрымліваць іх, то нічога дрэннага ў турме не павінна здарыцца.

 

Да таго ж хлопец выказвае ўсім падзяку за падтрымку і віншуе ўсіх з ужо мінулым Днём Волі.

 

Аргкамітэт БХД асуджае любыя ўчынкі, зьвязаныя з гвалтоўнымі дзеяньнямі і прытрымліваецца выключна метадаў негвалтоўнага супраціву. У той жа час да таго, як адбудзецца суд і будуць вынесеныя ацэнкі працэсу праваабаронцамі і адвакатамі, няма падставаў лічыць Яўгена Васьковіча вінаватым ў прад’яўленым яму абвінавачваньні.

Болей навін