Шамбалава: суд паказаў сваю некампэтэнтнасьць і прызнаў правату КДБ

05 красавіка 2011 15:05  |  Палітыка

Магілёўская каардынтарка аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Тацьяна Шамбалава прайграла суд супраць УКДБ па Магілёўскай вобласьці за пастаноўку яе на прафіляктычны ўлік і вынясеньне ёй папярэджаньня за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай партыі і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ў Менску 19 сьнежня 2010 года. 

 

“Гэта быў ганебны, сьмешны і проста абсурдны суд. Ён палічыў, што правата КДБ поўнасьцю даказаная. Судзьдзя, выносячы такі прысуд, паказаў сваю поўную некампэтэнтнасьць, паколькі артыкул 193.1 КК Беларусі, які прадугледжваюць адказнасьць за дзейнасьць ад імя ад незарэгістраванай арганізацыі, і 293 КК Беларусі (масавыя беспарадкі), паводле законаў, не знаходзяцца ў кампэтэнцыі КДБ. І мы казалі пра гэта, але судзьдзя не ўзяла нашыя аргумэнты да ўвагі”, – адзначыла каардынатарка БХД.

 

“Нам таксама не змаглі патлумачыць, у чым мая дзейнасьць выходзіла за межы дзейнасьці аргкамітэту. Увогуле, у справе датычнай майго прафіляктычнага ўліку запісана, што я дзейнічала ад імя “палітычнага фармаваньня”, а не партыі, у чым вінавацяць мяне. На гэта супрацоўнік КДБ заявіў, што ён не складаў ніводнага дакумэнту і таму ня можа іх камэнтаваць. Ён, наогул, адмаўляўся адказваць на большасьць нашых пытаньняў, а ў канцы заявіў, што ўсё, што хацеў сказаць, сказаў яшчэ ўчора, і сёньня ня будзе нічога казаць.

Болей навін