У Бабруйску сабралі 31 подпіс у падтрымку Паўла Севярынца
У Бабруйску мясцовыя актывісты аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” сабралі 31 подпіс пад хадайніцтвам аб зьмене меры стрыманьня сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, зьняволенага ў СІЗА КДБ.
У хадайніцтвах сябры і прыхільнікі БХД просяць зьмяніць меру стрыманьня на падпіску аб ня выезьдзе і паручаюцца, што Павал Севярынец не схаваецца ад сьледзтва.Як паведаміла мясцовая каардынатарка аргкамітэту БХД Таісія Кабанчук, 4 красавіка ўсе гэтыя подпісы былі адасланыя ў менскую гарадзкую пракуратуру.
Нагадаем, што ў гэты ж дзен 4 красавіка, менскія сябры аргкамітэту БХД адправілі з Галоўпаштамту ў пракуратуру горада Менска 127 хадайніцтваў за зьмену меры стрыманьня лідэра БХД Паўла Севярынца.