Прайшла сустрэча віцебскага абласнога актыву БХД
У нядзелю, 3 красавіка, прайшла сустрэча актывістаў віцебскага абласнога аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. У мэтах кансьпірацыі сустрэча была нешматлікай, у ёй прынялі ўдзел толькі кіраўнікі найбуйнейшых арганізацыяў і найбольш актыўныя сябры БХД.
Як паведаміла каардынтарка БХД па Віцебскай вобласьці Тацяна Севярынец, падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытаньні далейшай працы ў межах аргкамітэту, правядзеньня канфэрэнцыі, далучэньня новых сяброў.
Сустрэча працягвалася 2,5 гадзіны.