Тацяна Севярынец: «Міліцыянты папрасілі прабачэньня і вярнулі сьцяг»

07 красавіка 2011 08:49  |  Навіны

Віцебскую каардынатарку БХД Тацяну Севярынец 6 красавіка запрасілі ў Першамайскі райаддзел міліцыі, «каб вярнуць канфіскаваную ў Дзень Волі маёмасьць».

 

Тацяна Севярынец паведаміла, што ў пастарунку ёй аддалі бел-чырвона-белы сьцяг, забраны 25 сакавіка. У той дзень яе затрымалі на тралейбусным прыпынку, калі яна кіравалася на ўрачыстае ўскладаньне кветак да помніка Ўладзімеру Караткевічу ды мэмарыяльнай дошкі Васілю Быкаву, прысьвечанае Дню Волі. Актывістку трымалі ў міліцыі чатыры гадзіны, заявіўшы, што яна падобная да злачынцы, якая ўчыніла ў Віцебску шэраг кватэрных крадзяжоў.

6 красавіка супрацоўнікі Першамайскага РАУС выбачыліся перад актывісткай за свае «падазрэньні». 

Тацяна Севярынец: «Калі я спыталася, навошта яны ўсё гэта выдумалі, каб мяне затрымаць, мне адказалі: «Гэта загад, вы ж самі ўсё разумееце!»

Болей навін