БХД віншуе Анатоля Лябедзьку з вызваленьнем

07 красавіка 2011 13:52  |  Палітыка

Аргкаміэтэт па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” віншуе з вызваленьнем кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, якога 6 красавіка праз 3,5 месяцы беспадстаўнага знаходжаньня за кратамі выпусьцілі зь СІЗА КДБ. Мы выказваем яму падтрымку і жадаем моцы, сілаў, мужнасьці і далейшай плённай працы на карысьць нашай Бацькаўшчыны.

 

“Я вельмі задаволеная, што Анатоля Лябедзьку, нарэшце, вызвалілі з турмы КДБ. Я віншую яго з гэтым. На жаль, я ня ведаю, у якім стане ён знаходзіцца, як яго здароўе. Я вельмі хацела б гэта ведаць. У любым выпадку на волі значна лепш, чым у турме”, – адзначыла віцебская каардынатарка БХД, маці зьняволенага сустаршыні аргкамітэту Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна.

 

“Я таксама вельмі хачу, каб у выпусьцілі і Паўла. Я ведаю, што ён зараз вельмі актыўна знаёміцца з матэрыяламі справы, верагодна, у хуткім часе будзе суд. Тым ня менш, я спадзяюся, што неўзабаве ўбачу свайго сына на волі, таксама як і іншых палітзьняволеных. Усім зразумела, нават тым, хто трымае іх за кратамі, што яны ні ў чым невінаватыя. Я хачу пажадаць гэтым годным людзям, героям нашага часу не згубіць у турме сумленьне і пачуцьцё ўласнай годнасьці, не падавацца на ўгаворы сьледзтва і не ісьці на здраду, ня думаць, што, вызваліўшыся з турму ў выніку здрады, яны змогуць дапамагчы сваім сем’ям, дзецям, сабе. Так яны яны зробяць толькі горш і ім, і сабе”, – падкрэсьліла Тацяна Севярынец.

Болей навін