Антыабортная акцыя сябраў БХД на Дабравесьце (Фота)
Да праваслаўнага сьвята Дабравесьця сябры аркгамітэту БХД у межах кампаніі за сямейныя каштоўнасьці “Моцная сямья – моцная Беларусь” правялі акцыю, накіраваную на абарону ненароджаных дзетак. Па паліклініках Менска былі распаўсюджаныя буклеты і дыскі зь інфармацыяй супраць абортаў.
У Сьвята Дабравесьця царква ўзгадвае, як арханёл Гаўрыіл прынес Дзеве Марыі добрую вестку, што яна зачне ва ўлонні і народзіць Збаўцу Сьвету. Гэтае сьвята нагадвае нам, што дзіцятка ва ўлоньні маці ўжо ад моманту зачацьця зьяўляецца асобай, якая нясе ў сабе вобраз Божы, а аборт сапраўды ёсьць забойствам. “Менавіта таму мы вырашылі прымеркаваць гэтую акцыі ў абарону жыцьця да сьвята Дабравесьця”, – распавяла прэс-службе БХД менская каарадынатарка БХД Ірына Логвін.