Павал Севярынец ня мае ніякіх прэтэнзій да Віталя Рымашэўскага
Як стала вядома прэс-службе БХД, Павал Севярынец нічога дрэннага ня думае пра Віталя Рымашэўскага, усё разумее і па-ранейшаму захоўвае да яго вялікую павагу і давер.
Апроч таго, зьняволены сустаршыня вельмі турбуецца за стан і лёс “Беларуская Хрысьціянскай Дэмакратыі”.
Нагадаем, што 4 красавіка стала вядома, што сьледства перакваліфікавала абвінавачваньне супраць Паўла Севярынца на артыкул 342 Крымінальнага кодэксу, частка 1 (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”), паводле якога Паўлу можа пагражаць да трох гадоў турмы. За тыдзень да таго такое ж аблегчанае новае абвінавачваньне было прад’яўленае і Віталю Рымашэўскаму.