Прыхільнікі БХД у Воршы падалі заяўку на чарнобыльскі пікет
Аршанскія прыхільнікі “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” падалі заяўку на правядзеньне 26 красавіка пікету, прымеркаванага да 25-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мэтай пікету зьяўляецца прыцягненне ўвагі грамадзкасьці да наступстваў Чарнобыльскай трагедыі, а таксама ўшанаваньне памяці загінулых ад аварыі на Чарнобыльской АЭС.
“Сябры БХД – адзіныя прадстаўнікі дэмакратычных сілаў у Воршы, хто падаў заяўку на правядзеньне пікету. Больш ніхто не падаваў. Ня ведаю, ці плянуюць астатнія падаваць заяўку на пікет”, – паведаміў мясцовы каардынатар аргкамітэту БХД Яўген Анішчанка.
Пікет плянуецца правесьці ў цэнтры Воршы каля Дому гандлю а 18:00. “Спадзяюся, што ўлады дазволяць правядзеньне пікету”, – падкрэсьліў актывіст.