Міліцыянты пагражаюць баптыстам турэмнымі тэрмінамі за багаслужбы без рэгістрацыі
Міліцыя Гомеля канфіскавала рэлігійную літаратуру і пагражае баптыстам турэмнымі тэрмінамі за правядзенне багаслужбаў без дзяржаўнай рэгістрацыі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў з’явіліся з ператрусам на нядзельныя набажэнствы двух беларускіх баптысцкіх суполак, якія належаць да Рады баптысцкіх Цэркваў, паведамляе «Форум 18».
Пастара суполкі з Гомеля чакае суд па абвінавачванні ў адміністрацыйным правапарушэнні за «правядзенне рэлігійнага набажэнства без дазволу». Рэлігійная літаратура, канфіскаваная падчас ператрусу, не была вернутая. Тры чальцы іншай баптысцкай суполкі ў Магілёўскай вобласці атрымалі афіцыйнае папярэджанне пра тое, што калі яны будуць працягваць здзясняць набажэнствы без дзяржаўнай рэгістрацыі, ім пагражае крымінальны перасьлед і два гады турэмнага зняволення.
«У любой зарэгістраванай арганізацыі ёсць статут, і ўлады сочаць, як супольнасць яго выконвае. Гэта непрымальна для нас», – распавяла адна з чальцоў супольнасці, Наталля Завалей. Супрацоўніца, што адказвае за ідэалагічныя пытанні, Святлана Старавойтава, якая разам з афіцэрамі КДБ прыймала удзел ў ператрусе ў суполцы Завалей, заявіла «Форуму 18», што багаслужба адбывалася незаконна. Супрацоўнік аддзела па справах рэлігіяў у Менску Міхаіл Рыбакоў 23 сакавіка распавёў «Форуму 18», што калі рэлігійная супольнасць, якая належыць да любога веравызнання, здзяйсняе багаслужбу без дзяржаўнай рэгістрацыі, дык «улады маюць права перапыніць службу». Рыбакоў даў зразумець, што няма ніякіх выключэнняў для рэлігійных суполак, якія дзейнічаюць без дзяржаўнай рэгістрацыі, незалежна ад прычыны яе адсутнасці.
Пераслед рэлігійных суполак, якія дзейнічаюць без дзяржаўнай рэгістрацыі, супярэчыць міжнародным стандартам па правах чалавека. Супольнасці, якiя ўваходзяць у склад Савета баптысцкіх Цэркваў, прынцыпова адмаўляюцца ад дзяржаўнай рэгістрацыі.
Нагадаем, сябры аргкамітэту БХД разам з царкоўнымі супольнасцямі праводзяць зараз кампанію па зборы подпісаў за адмену антыканстытуцынага арыкула Крымінальнага кодэксу 193.1, які прадугледжвае крымінальны пераслед за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, і пад які патрапляюць таксама і незарэгістраваныя царкоўныя супольнасці.уё