Віталю Рымашэўскаму ўручылі прэмію “За нязломнасьць у барацьбе за перамогу дэмакратыі” (Фота)

11 красавіка 2011 13:49  |  Галоўныя навіны

Сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”, экс-кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Віталю Рымашэўскаму 9 красавіка ў Вільні ўручылі прэмію літоўскага часопісу “Apžvalga” (Агляд) ў намінацыі “За нязломнасьць у барацьбе за перамогу дэмакратыі”. Узнагароду за сустаршыню БХД атрымала яго жонка Наста разам з дачкой Евай.

 

Прэмію Наста Рымашэўская атрымала з рук вядомага літоўскага дысыдэнта Альгірдаса Патацкаса. Насту Рымашэўскую заля вітала стоячы. Прымаючы ўзгароду спадарыня Наста падзякавала ўсім за салідарнасьць. Яна адзначыла, што ў Беларусі зараз адчувальна любая праява салідарнсьці і што літоўцы – гэта шчасьлівы народ, бо ў былым будынку КДБ у Вільні зараз знаходзіцца музэй генацыду.

 

Таксама прэміі часопіса атрымалі дзеячы культуры і навукі Літвы: Айне Раманайце, Сігітас Жвірбліс, Робэртас Грыгас, Рэда Сапранайц, а таксама арганізацыі„Šeimų Universitetas“ і група „Skylė“. З замежных намінантаў, апроч Віталя Рымашэўскага, прэмію атрымаў толькі Фонд Конрада Адэнаўэра.

 

Выданьне “Apžvalga” заснаванае у 19 стагодзьдзі і адноўленае пасьля аднаўленьня незалежнасьці Літвы. Прэміі ўручаліся падчас канфэрэнцыі партыі “Саюз Айчына – Літоўскія Хрысьціянскія Дэмакраты”. Нагодай для ўрэчэньня стаў выхад 500-га нумара часопіса пасля аднаўленьня яго выданьня. На ўрычыстай цырымоніі прысутнічалі сьпікер Парлямэнта Літвы Ірэна Дзегуцене, эўрадэпутат і мэцэнат часопіса Альгірдас Саўдаргас, шматлікія дэпутаты летувіскага Сойму ад Партыі “Саюз Айчына – Літоўскія Хрысьціянскія Дэмакраты”. 

 

 

Віталю Рымашэўскаму ўручылі прэмію "За нязломнасьць у барацьбе за перамогу дэмакратыі" (Фота)
Віталю Рымашэўскаму ўручылі прэмію "За нязломнасьць у барацьбе за перамогу дэмакратыі" (Фота)
Віталю Рымашэўскаму ўручылі прэмію "За нязломнасьць у барацьбе за перамогу дэмакратыі" (Фота)

Болей навін