БХД заклікае маліцца за ахвяраў тэракту ў Менску
Прыхільнікі і сябры аргкамітэту па стварэньні партыіі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” з болем і смуткам успрынялі зьвесткі пра жудасны выбух 11 красавіка ў менскім мэтро, у выніку якога загінулі прынамсі 12 чалавек і яшчэ 149 былі параненыя.
БХД выказвае шчырыя спачуваньні пацярпелым, а таксама сям’ям і блізкім загінулых і параненых. Апроч таго, “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” заклікае да малітваў за ахвяраў гэтага барбарскага ўчынку: за супакой душаў памерлых і за хутчэйшае выздараўленьне параненых. Мы таксама заклікаем да ўсялякай магчымай дапамогі ахвярам, іх сваякам і блізкім.
БХД цалкам асуджае гэты жудасны тэракт. Аргкамітэт партыі патрабуе адкрытага, поўнага і аб’ектыўнага расьсьледваньня дадзенага выбуху.