У Беларусі моляцца за ахвяр выбуху ў менскім метрапалітэне

12 красавіка 2011 15:33  |  Навіны

11 красавіка 2011 г. выбух у менскім метрапалітэне скалынуў усё беларускае грамадства. У выніку здарэння ёсць загінулыя, шмат параненых. Сёння Каталіцкі касцёл і Праваслаўная царква у Беларусі моліцца за ахвяраў гэтай трагедыі.

 

Біскуп Антоні Дзям’янка узначаліць святыя літургіі ў 12.00 у касцёле св. Сымона і св. Алены і ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў 18.30. Адбудуцца святыя Імшы ў іншых касцёлах Беларусі за ахвяраў тэракта.

 

Таксама ў 13.00 у Менску адбыліся жалобная служба па загінулых ахвярах выбуху ў мэтро і малебен за здароўе пацярпелых ў Катэдральным саборы Сьвятога Духа. Узначаліў гэтыя багаслужбы мітрапаліта Менскі і Слуцкі Філарэт. 

Болей навін