БХД ушанавала памяць ахвяраў тэракту ў менскім мэтро (фота)
Адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі ад ўсіх сябраў аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” 12 красавіка ўсклаў кветкі ў знак ушанаваньня памяці ахвяраў тэракту ў менскім мэтро 11 красавіка, у выніку якога загінула 12 чалавек і каля 200 былі параненыя.
Цягам дня кветкі і сьвечкі разам са сваімі малітвамі да ўваходу ў станцыі метро Кастрычніцкая прыносілі таксама іншыя сябры аргкамітэту БХД.