Віталь Рымашэўскі: Гэта злачынства супраць беларускага народа

12 красавіка 2011 17:54  |  Навіны

– Я не ведаю палітычных групаў у Беларусі – ні ва ўладзе, ні ў апазіцыі, якія маглі б зрабіць гэтае злачынства. Бо гэтае злачынства здзейснена не супраць улады, а супраць беларускага народа: загінулі звычайныя людзі.

 

Тое, што адбываецца зараз, можа паслужыць прычынай як канфрантацыі ў грамадстве, так і кансалідацыі.

 

Таму многае будзе залежаць ад паводзінаў уладаў. Я б заклікаў усіх ўстрымацца ад ацэнак таго, што адбываецца – у бліжэйшы час, у бліжэйшы месяц людзі, якія маюць дачыненне да гэтай трагедыі, абавязкова праявяць сябе, – пракаментаваў “Беларускаму партызану” учарашні выбух у метро сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Болей навін