Праўладны палітолаг: «Псіхалагічны фон вакол Беларусі зараз склаўся добры»

13 красавіка 2011 13:48  |  Навіны

11 красавіка адбыўся тэракт. Між тым 12 красавіка Еўразвяз павінен быў разглядаць пытанне пра эканамічныя санкцыі супраць лукашэнкаўскага рэжыму. Адначасова Расея марудзіла з крэдытам на тры мільярды даляраў, які зараз выключна неабходны, каб стабілізаваць фінансавае становішча краіны. Як тэракт адаб’ецца на знешнепалітычным кантэксце, выказаў сваё меркаванне праўладны палітолог Юры Шаўцоў.

У інтэрв’ю Еўрарадыё на пытанне пра дзве згаданыя міжнародныя падзеі Шаўцоў адказаў: «Не ведаю, наколькі моцна адаб’ецца, але псіхалагічны фон вакол Беларусі зараз склаўся добры. Таму абавязкова адаб’ецца і на тых фактах, пра якія вы кажаце… Якое будзе прынята рашэнне з расейскім крэдытам, мы пабачым літаральна на днях.

 

Калі Беларусі не дадуць гэтага крэдыту, тады саюзнікі будуць выглядаць дрэнна. Бо ў такі складаны момант атрымаецца, што складанасцяў у краіне яны дадалі».

 

Палітолаг Шаўцоў праславіўся панегірыкамі Лукашэнку і дыскрэдытаваннем апазіцыі яму. У тым самым інтэрв’ю ён кажа: «Апазіцыя — гэта ўвогуле не сілы. Я маю на ўвазе сапраўдныя палітычныя колы, якія маюць грошы, уладу, маёмасныя інтарэсы. Апазіцыя — гэта ўсяго толькі нейкая багема палітыканствучая. Гэта не палітычная сіла».

Болей навін