Апытваньне TUT.BY — Каму выгадны выбух?

13 красавіка 2011 14:39  |  Навіны

“Каму выгадна падарваць спакой і стабільнасьць у Беларусі і хто мае да гэтага дачыненьне?”

З такім апытваньнем зьвярнуўся да наведвальнікаў самы папулярны беларускі інтэрнэт-партал TUT.BY.

 

Сярод варыянтаў — псіх-адзіночка, тэрарысты, Лукашэнка, апазыцыя. Па выніках Лукашэнка набраў 66% — 671* апытаных лічаць, што кіраўніку Беларусі было б выгадна падарваць спакой у грамадзтве. Найменшую колькасьць (7%) набраў варыянт “апазыцыя” — 74* чалавекі лічаць, што парушыць стабільнасьць у Беларусі выбухам у мэтро было б выгадна апазыцыі.

 

Апытваньне TUT.BY — Каму выгадны выбух?

 

*Дадзеныя прыведзены на момант раніцы 13 карасавіка, апытваньне працягваецца.

На цяперашні момант прагаласавала 1012 чалавек. Памылка рэспандэнцыі для такой колькасьці апыных складае блізу 5%. Памылка рэспандэнцыі паказвае розьніцу між агульным грамадзкім меркаваньнем і меркаваньнем групы апытаных людзей.

N.B. Вынікі інтэрнэт-апытваньняў не заўсёды адпавядаюць апытваньням, праведзеным на вуліцах, але ў значнай меры карэлююцца між сабой.

Болей навін