Дзяніс Садоўскі: На прамыя рэпрэсіі Лукашэнка не пойдзе

13 красавіка 2011 15:31  |  Навіны

Пасля абвяшчэння аб раскрыцці мінскага тэракту Лукашэнка распарадзіўся дапытаць апазіцыю. “Усіх прыцягнуць і дапытаць, нягледзячы ні на якую дэмакратыю, стогн і выццё замежных пакутнікаў”, – заявіў кіраўнік Беларусі.  Каментуе гэтую заяву адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі:

 

– Машына запрацавала на поўную моц. Зараз ён мае больш чым дастаткова падставаў расправіцца з апазіцыяй. Але грошай як не было, так і не з’явіліся зараз. Таму “знішчалкі” на шмат не хопіць – хлопцы са спецслужбаў разбягуцца.

 

Лукашэнку патрэбныя еўрапейскія грошы, таму, мне здаецца, на прамыя рэпрэсіі ён не пойдзе. Дастаткова запалохаць лідэраў, і з гэтым ён пастараецца, каб яны 10 разоў падумалі, перш чым што-небудзь казаць, а тым больш – рабіць. І ўсё ж, думаю, прамых рэпрэсіяў не павінна быць.

 

Грошай Лукашэнку ніхто не спяшаецца даваць, а калі пачнецца новая хваля рэпрэсіяў – аб гэтым прыйдзецца забыць. Людзі, вядома, тыдзень пацерпяць, але кошты растуць не па днях, а па гадзінах. Есці ж нешта трэба …

Болей навін