У чацьвер паказ фільма “Забіць сьвятара”, прысьвечанага ксяндзу Ежы Папялушку

13 красавіка 2011 16:55  |  Галоўныя навіны

У чацьвер 14 красавіка менская суполка аргкамітэту БХД прапануе разам паглядзець мастацкі фільм “Забіць сьвятара”,  прысьвечаны легендарнаму польскаму ксяндзу Ежы Папялушку. Паказ фільма пройдзе па адрасе пр. Машэрава, 8 у межах акцыяў абароны ўправы БНФ. Пачатак ў 18-00.

 

Забойства і міласэрднасьць, каты і ахвыры, нянавісьць і любоў, гвалт і негвалтоўны супраціў злу дабром. Сёньня пасьля апошняй трагедыі ў Менскім метро, жорсткага разгону Плошчы-2010, у час жорсткіх рэпрэсіяў і судоў над нязгоднымі ў Беларусі, а таксама напярэдадні Хроснай Пасхі – тыдня ўспамінаў крыжовых пакутаў Хрыста – прапануем паразважаць разам на гэтыя тэмы пасьля прагляду фільма рэжысёра Агнешкі Холанд “Забіць сьвятара” (1988).

Гэты фільм заснаваны на гісторыі выкраданьня і жорсткага забойства польскімі спецслужбамі вядомага каталіцкага ксяндза Ежы Папялушкі, капелана і актыўнага прыхільніка незалежнага прафсаюза «Салідарнасць», які ў мінулым годзе быў беатыфікаваны Каталіцкім касьцёлам. Ролі выконваюць Крыстафер Ламберт, Эд Харыс, Джо Экленд, Цім Рот і іншыя. Шчыра запрашаем на прагляд і абмеркаваньне!

Болей навін