БХД спрыяе аб’яднаньню хрысьціянскіх дэмакратаў Усходняй Эўропы (Фота і Відэа)

13 красавіка 2011 17:27  |  Галоўныя навіны

У сталіцы Украіны Кіеве 12 красавіка прайшло паседжаньне палітычнага бюро Асацыяцыі хрысьціянскіх дэмакратаў Усходняй Эўропы, якое ўзначаліў сустаршыня аргкамітэту БХД Аляксей Шэін. Прадстаўнікі хрысьціянскіх партый з васьмі дзяржаў вырашылі, што галоўным накірункам іх дзейнасьці да канца 2011 года будзе кампанія ў абарону правоў дзяцей і сем’яў. У прыватнасьці, 1 чэрвеня яны маюць намер правесьці ў сваіх краінах супольныя акцыі ў абарону дзяцей.

 

Таксама ўдзельнікі Асацыяцыі сфармавалі яе сакратарыят і прынялі ў свае шэрагі Хрысьціянска-дэмакратычны зьвяз Латвіі. Апроч таго, Палітрада Асацыяцыі дамовілася правесьці ў жніўні ў Грузіі моладзевую хрысьціянска-дэмакратычную канфэрэнцыю, у кастрычніку ў Кіеве – бізнэс-форум. Падчас паседжаньня палітычнага бюро была прынятая сімволіка Асацыяцыі: ёю стала стылізаваная Бэтлеемская зорка.

 

У Асацыяцыю хрысьціянскіх дэмакратаў Усходняй Эўропы ўваходзяць хрысьціянска-дэмакратычныя партыі сямі краін былога СССР: Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Латвіі, Украіны і Эстоніі, а таксама хрысьціянска-дэмакратычны рух Расеі. Узначальвае Асацыяцыю ад восені 2010 года сустаршыня БХД Аляксей Шэін.

 

Падчас паседжаньня АсацыяцыіПадчас паседжаньня Асацыяцыі
Генеральны сакратар ХДС Украіны Давід ЖваніяГенеральны сакратар ХДС Украіны Давід Жванія

Сустаршыня БХД і прэзыдэнт АХДВЕ Аляксей Шэін. Зацьвярджаецца сімволіка АсацыяцыіСустаршыня БХД і прэзыдэнт АХДВЕ Аляксей Шэін. Зацьвярджаецца сімволіка Асацыяцыі

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Уладзімер СтрэтовічДэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Уладзімер Стрэтовіч

Удзельнікі паседжаньня Палітычнага БюроУдзельнікі паседжаньня Палітычнага Бюро

 

Болей навін