Павал Севярынец пра справу: пазнаёміўся, падпісаў, чакаю

14 красавіка 2011 17:30  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец, які ад 19 сьнежня 2010 году знаходзіцца ў СІЗА КДБ, даслаў чарговы ліст сваім бацькам. У ім ён сярод іншага піша пра азнаямленьне са сваёй справай. “Пазнаёміўся, падпісаў, чакаю”, – адзначыў сустаршыня БХД.

 

Ён таксама просіць сваю маці, каардынатарку аргкамітэту БХД па Віцебскай вобласьці Тацяну Севярынец не перадаваць яму ў наступны раз гародніну, бо яе ўжо зашмат. Пасьля ж сьвята Пасхі ён просіць перадаць яму яйкі і пасху.

 

Таксама Павал Севярынец паведаміў, што здолеў замовіць шэраг кніжак – даведнік па Бібліі і камэнтары да біблійных тэкстаў, якія мусяць стаць добрым падмуркам для рэлігійных заняткаў, якія ён праводзіць у камэры.

Болей навін