Трынаццатая ахвяра тэракту, васьмі пацярпелым спатрэбяцца пратэзы
Колькасьць загінулых у выніку выбуху ў мэтро дасягнула 13 чалавек. 15 сакавіка ноччу памёр Анатоль Макейчык, 1954 года нараджэньня, жыхар Калодзішчаў Менскага раёна.
Пра гэта БелТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Па стане на шостую раніцы 15 красавіка, у шпіталях на стацыянарным лячэньні знаходзіцца 161 чалавек, адзін пацыент памёр.
З усіх шпіталізаваных у цяжкім стане знаходзяцца 21, сярэдняй ступені цяжкасьці – 28, лёгкай ступені цяжкасьці – 112 чалавек.
Як меней 8 пацярпелым ад выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» спатрэбіцца пратэзаваньне рук ці ног, прызнаюць лекары, якія аказваюць мэдычную дапамогу параненым.
«Сьледзтва кажа, што выбуховае прыстасаваньне знаходзілася пад лаўкай. Гэта пацьвярджае і характар шматлікіх раненьняў — у шмат каго параненыя ногі», — зазначыў прадстаўнік міністэрства аховы здароўя Іван Рыжко.
Таксама мэдыкі кажуць пра вялікую моц выбуху, што пацьвярджаюць моцныя траўмы рук пацярпелых.