Севярынец выкладае Біблію сукамернікам

18 красавіка 2011 10:16  |  Галоўныя навіны

Павал Севярынец дапамагае сукамэрнікам вывучаць Біблію.

 

Намесьніца старшыні “Маладога фронту” Наста Палажанка час ад часу атрымлівае лісты з “амэрыканкі” ад Паўла Севярынца. Паводле гэтых лістоў Павал ў вязьніцы выкладае Біблію для сваіх сукамэрнікаў. “Прайшлі тое, потым прайшлі гэта”, — цытуе Севярынца Наста Палажанка. Вось што напісаў Павал у апошнім лісьце.

 

“Вось апошні ліст. Просіць трымацца. Кажа, што вельмі непакоіцца за Дашкевіча. Піша, што закончылі азнаямленьне са справай, расьпісаліся і чакаюць суду. “Рана ці позна, калі дасьць Бог, сустрэнемся”. Перадае прывітаньні ўсім, хто зь ім лістуецца, некаторыя лісты ён ўсё ж атрымоўвае. Павіншаваў усіх з Дабравесьцем. Цытата з Бібліі і ўсё”.

Болей навін