“Фэст экскурсаводаў” прысвечаны Міжнароднаму дню помнікаў
Святкаванне Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін прапанавана ў 1983 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і памятных мясцін, створанай пры ЮНЕСКА.
У Беларусі ў гэты дзень ужо некалькі год запар ладзіцца “Фэст экскурсаводаў”. У час фэсту ў розных гарадах краіны можна наведаць бясплатныя экскурсіі. Пра гэта распавядае намеснік старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і мясцінах, адзін з арганізатараў “Фэсту экскурсаводаў” Цімох Акудовіч:
“Ідэя фэсту ад пачатку распаўсюджвалася толькі на Менск, але мы ўжо трэці год праводзім фэст і ўдзельнічаюць усе абласныя гарады, далучылася каля 5 раённых цэнтраў”.