Свабоду палітычным вязням!
Заява аргкамітэта Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя:
Прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі 19 снежня 2010 года, нельга лічыць адбыўшыміся. Ціск на сябраў ініцыятыўных груп падчас збору подпісаў і падчас агітацыйнай кампаніі, маштабныя фальсіфікацыі ў час галасавання і падліку галасоў вымушаюць нас канстатаваць, што гэтыя выбары нельга лічыць сумленнымі і празрыстымі. Гэта пацвяржае і тая неадэкватная жорсткая рэакцыя ўлады на мірную дэманстрацыю, што адбылася ў Мінску ў дзень галасавання.
На працягу наступных двух месяцаў у краіне адбываліся масавыя ператрусы і арышты. Пад рэпрэсіі падпалі незалежныя СМІ, актывісты партыяў і грамадскіх арганізацыяў, праваабаронцы. Цяперашні рэжым, загнаўшы сябе ў эканамічны і геапалітычны тупік, зрабіў закладнікам сваёй безадказнай палітыкі ўсё грамадзтва і краіну.
Для вяртаньня Беларусі на шлях дэмакратычнага развіцця, Беларуская Хрысциянская Дэмакратыя патрабуе наступнага:
Неадкладна вызваліць і спыніць усе крымінальныя справы ў дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 г., а таксама моладзевых лідэраў, беспадстаўна абвінавачаных у хуліганстве.
Спыніць перасьлед па месцы працы і вучобы ўсіх удзельнікаў мірнай акцыі 19 сьнежня 2010 г., адмяніць загады аб іх звальненьні і выключэньні.
Спыніць здзек і гвалт ў дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 г. якія незаконна асуджанныя і знаходзяцца ў турмах.
Адрэсы палітычных вязняў можна знайсці тут: https://bchd.info/index.php?do=static&page=salidarnasc