Павал Севярынец пра тэракт: куды коціцца сьвет?

18 красавіка 2011 18:17  |  Палітыка

Сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец, які каля чатырох месяцаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ, моліцца за пацярпелых і за ахвяраў тэракту ў Менскім мэтро. Пра гэта ён паведаміў ў лісьце сваім бацькам. Ліст датаваны 12 красавіка. “Спадзяюся, што ніхто са знаёмых, родных не пацярпеў. Куды коціцца сьвет? Страшэнны час” – піша палітык.

 

Як паведаміла маці палітвязьня Тацяна Севярынец, у кароткім лісьце Павал піша, што пра тэракт ў менскім мэтро даведаўся ўчора (значыць 11 красавіка – рэд.) з навін.

 

Нагадаем, што тэракт у менскім мэтро адбыўся 11 красавіка на станцыі мэтро “Кастрычніцкая”. Яго ахвярамі сталі 13 чалавек, яшчэ больш за 200 пацярпелі.

Болей навін