Віцебскія прыхільнікі БХД дапамагаюць у рамонце дзіцячага дому

18 красавіка 2011 18:19  |  Грамадства

Віцебскія сябры аргкамітэту БХД ў якасьці валянтэраў дапамагаюць у рамонце дзіцячага дому малюткі. Пра гэта паведаміла каардынатарка аргкамітэта па Віцебскай вобласьці Тацяна Севярынец.

 

“Самае галоўнае што сябры аргкамітэту не абыякавыя да паўсядзенных праблем. Мы не толькі займаемся палітычнымі пытаньнямі, але і імкнемся дапамагчы ў штодзенных праблемах”, – паведаміла яна.

 

“Так актыўна далучыліся да пошуку зьніклых у Віцебску, перадавалі кнігі для анкалягічна хворых, зараз вось дапамагаем у рамонце дзіцячага дому малюткі. Гэта вельмі добра, што людзі неабыякавыя да праблем і патрэбаў бліжніх, што заўсёды шукаюць магчымасьці дапамагчы патрэбам тых, каму гэта найбольш неабходна”, – падкрэсьла Тацяна Севярынец. 

Болей навін