Таісія Кабанчук наведала Клічаў

19 красавіка 2011 18:27  |  БХД

Магілёўская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Таісія Кабанчук 17 красавіка наведала Клічаў, дзе сустрэлася зь мясцовымі прыхільнікамі БХД. Адной з мэтаў яе прыезду было абраньне дэлегатаў на абласную канфэрэнцыю, але з тэхнічных прычынаў гэтага не адбылося.

 

Таісія Кабанчук выказала словы падтрымкі кіраўніцы мясцовай суполкі аргкамітэту Вользе Сай, якой пасьля прэзыдэнцкай кампаніі не працягнулі кантракт на працы.

 

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі ўнутрыпартыйную і палітычную сытуацыі ў краіне.

Болей навін