Малітва ля Чырвонага касьцёла і жаночае малітоўнае шэсьце салідарнасьці з палітвязнямі ў Менску (Фота)

20 красавіка 2011 10:18  |  Галоўныя навіны

19 красавіка праз 4 месяцы жорсткага разгону акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску больш за 50 чалавек сабраліся на штодзённую малітоўную акцыю салідарнасьці ля Чырвонага касьцёла ў Менску. Сярод удзельнікаў былі і сябры аргкамітэту БХД на чале з сустаршынямі Віталем Рымашэўскім і Аляксеем Шэіным, а таксама маці палітвязняў, моладзь і ўсе тыя, каму баліць сэрца за Беларусь. 

Прысутныя традыцыйна запалілі зьнічы памяці, памаліліся за вызваленьне палітвязьняў, а таксама за загінулых і пацярпелых у часе теракту ў менскім метро 11 красавіка. Напрыканцы малітвы людзі сталі ў кола вакол скульптуры абаронца Беларусі арханёла Міхаіла, які перамагае зло, узяліся за рукі, прачыталі агульнахрысьціянскую малітву “Ойча Наш” ды прасьпявалі беларускі духоўны гімн “Магутны Божа”.

Затым некаторыя з удзельнікаў, найперш маці палітвязьняў і іншыя жанчыны, прайшлі са зьнічкамі і малітоўнымі сьпевамі да турмаў Валадаркі і Амерыканкі, дзе ўтрымліваюцца іх зьняволеныя родныя і сябры, а скончылі малітву ля станцыі метро Кастрычніцкая, ушанаваўшы памяць загінулых ад тэракту.

Увесь час ля касьцёла дзяжурылі супрацоўнікі спецслужбаў і здымалі малітоўнікаў на відэакамеру. Падчас жаночага малітоўнага шэсьця гэбісты забаранілі людзям маліцца ля будынку КДБ, а на падыходзе да станцыі метро Кастрычніцкая спынілі і запатрабавалі ў некаторых удзельнікаў зьняць бел-чырвона-белыя шалікі і падыходзіць да Кастрычніцкай па адным. Тым не менш ніхто з удзельнікаў малітоўнай акцыі затрыманы ня быў.

Болей навін