У Бабруйску пройдзе круглы стол па праблемах Чарнобылю
У панядзелак, 25 красавіка, у Бабруйску пройдзе круглы стол, прысьвечаны 25-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС і яе наступствам. Арганізатарам круглага стала зьяўляецца Рада дэмакратычных сілаў горада, куды ўваходзяць таксама прыхільнікі “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”.
Як распавяла рэгіянальная каардынатарка БХД па Магілёўскай вобласьці Таісія Кабанчук, круглы стол распачнецца а 18:00 па адрасе Кастрычніцкая, 173а.
“Запрашаем усіх жадаючых прыняць у ім удзел” ,- адзначыла Таісія Кабанчук.