На Магілёўшчыне перапалох з-за рассылкі БХД
Таісія Кабанчук, абласная каардынатарка аргкамітэту партыі БХД, распавяла аб ціску на сябраў аргкамітэту, што жывуць у адным з раёнаў Магілёўшчыны.
– Мне патэлефанаваў наш актывіст з раёна, і распавёў, што на хрысціянскіх дэмакратаў там аказваецца маральны ціск, – паведаміла Таісія Кабанчук. – Справа ў тым, што сябры БХД з рэгіёнаў атрымліваюць па пошце наш друкаваны веснік “Крыніца”, а на капэрце пазначана “БХД”. Вось гэта і ўзварушыла мясцовыя ўлады, яны падумалі, што там невядома што людзям дасылаюць. На вушы ўсталі ідэолагі, раённыя кіраўнікі, размаўляюць з людзьмі, пужаюць іх. Самі разумееце, як гэта непрыемна…