Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!

24 красавіка 2011 09:29  |  Галоўныя навіны

Хрыстос уваскрос з памерлых, сьмерцю сьмерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыцьцё падараваў.


Любыя сябры, браты і сёстры!

Аргкамітэт БХД шчыра віншуе ўсіх вас са Сьвятам Сьвятаў, Уваскрасеньнем нашага Госпада Ісуса Хрыста. У гэты цяжкі час пасьля жахлівага ў сваёй бессэнсоўнай жорсткасьці тэраку ў менскім метро, у час бесперапынных рэпрэсіяў,  калі нашыя браты сядзяць у турмах і працягваюцца няправедныя суды,  шмат хто зь беларусаў знаходзіцца ў журбе. Але сёньняшняе радаснае і сьветлае Сьвята, сапраўдны Вялікдзень, калі наш Госпад Сваёй крыжовай сьмерцю  перамог сьмерць і ўсё зло гэтага сьвету, дае нам надзею на перамогу над злом і ў нашай краіне. Праз крыж і ахвяры, праз пакуты і негвалтоўны супраціў любоўю у адказ на нянавісьць, праз Перамогу Хрыста ўваскрэсьне і Беларусь!

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!

Болей навін