Віцебскія прыхільнікі БХД змагаюцца за веладарожкі

26 красавіка 2011 14:08  |  Грамадства

Прыхільнікі “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” ў Віцебску запачаткавалі рух за стварэньне ў горадзе роварных дарожак для таго, каб палепшыць экалягічную сытуацыю ў горадзе і зрабіць яго больш прывабным для роваршчыкаў.

 

Ініцыятары руху вядць перамовы з моладзевымі арганізацыямі й гарадзкімі ўладамі. “Сёньня, 26 красавіка, на віцебскім абласным тэлебачаньні паказалі нават сюжэт, прысьвечаны дадзенай праблеме”, – паведаміла віцебская каардынатарка БХД Тацяна Севярынец.

 

Прыхільнікі БХД намераныя ў бліжэйшы час распачаць збор подпісаў за стварэньне роварных дарожак. Подпісы плянуецца перадаць у гарвыканкам.

Болей навін